Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выдаткі на пэнсіі павялічаныя на 26%


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота
"Тэмпы росту гэтых выплат ніяк не перавысяць тэмпаў інфляцыі. У рэальным выражэньні зьбядненьне пэнсіянэраў усё роўна будзе адбывацца", — лічыць эканаміст Сяргей Чалы.

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка сваім указам павялічыў выдаткі дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны на 2011 год на 5,43 трыльёна рублёў, даходы — на 5,2 трыльёна.

Тэкст указу апублікаваны на сайце Нацыянальнага цэнтру прававой інфармацыі.

У адпаведнасьці з законам аб бюджэце фонду сацабароны, які быў прыняты ў верасьні 2010 году, даходы фонду зацьверджаныя ў суме 20,69 трыльёнаў рублёў, выдаткі — 20,49 трыльёнаў.

Лукашэнка 30 жніўня паабяцаў, што непрацуючым пэнсіянэрам, як і працаўнікам бюджэтнай сфэры, будуць выплачаныя разавыя дапамогі ў 500 тысячаў рублёў. 1 лістапада будзе праведзены пераразьлік працоўных пэнсіяў, зыходзячы зь сярэдняга заробку за трэці квартал.

Ці ня выльюцца гэтыя грошы на валюты рынак, ці не падвысяць яны інфляцыю і курс даляра? Фінансавы экспэрт Сяргей Чалы лічыць, што гэта наўрад ці адбудзецца.

Чалы: "Трэба ўлічваць, на што гэтыя грошы будуць патрачаныя. Пэнсіянэры цяпер — гэта людзі, якія зьберажэньняў ня робяць. Сваю пэнсію яны цалкам трацяць на спажывецкім рынку. У дадзеным выпадку гэта ня тыя грошы, якія могуць апынуцца на валютным рынку.

Ніякай сур'ёзнай пагрозы росту інфляцыі гэта не нясе, тым больш што гэта прыпозьнены крок, бо тэмпы росту гэтых выплат ніяк не перавысяць тэмпаў інфляцыі. У рэальным выражэньні зьбядненьне пэнсіянэраў усё роўна будзе адбывацца".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG