Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 1 верасьня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


КАРОТКІЯ ДАЖДЖЫ, НАВАЛЬНІЦЫ...


Уначы 7 – 14 °С, удзень 16 – 22°С.

ПАДЗЕІ Ў БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:


У Менску стартуе фэстываль польскіх спэктакляў і анімацыйнага кіно для дарослых “Лялька таксама чалавек” – у рамках культурнай праграмы, прысьвечанай старшынёўству Польшчы ў Эўразьвязе (Беларускі дзяржаўны тэатар лялек, вул. Энгельса, 20).

У Парыжы пройдзе міжнародная канфэрэнцыя “сяброў Лібіі”. Старшыняваць на ёй будуць прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі і прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Дэйвід Кэмэран. На канфэрэнцыі маюць абмеркаваць далейшыя крокі новага лібійскага кіраўніцтва і дзеяньні кааліцыі ў Лібіі.

У Брусэлі адбудзецца паседжаньне Эўрапейскай рады ў пытаньнях эканомікі і фінансаў.

У Бялградзе на рэгіянальны саміт зьбяруцца кіраўнікі дзяржаваў Паўднёва-Ўсходняй Эўропы.

Міжнародны крымінальны суд у Гаазе правядзе папярэднія слуханьні ў справе аб забурэньнях у Кеніі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2007 году.

У Сынгапуры адбудзецца інаўгурацыя новага прэзыдэнта гораду-дзяржавы Тоні Тана.

Завяршаецца тэрмін паданьня заявак на правядзеньне летніх Алімпійскіх гульняў 2020 году.

У італьянскай Равэне стартуе Кубак сьвету ФІФА ў пляжным валейболе (будзе доўжыцца да 11 верасьня).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень ведаў.

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1804 – нямецкі астраном Карл Гардынг адкрыў трэці астэроід Юнону.

1809 – астраном Рычард Карынгтан адкрыў сонечныя пратубэранцы.

1887 – амэрыканец Эміль Бэрлінэр атрымаў патэнт за вынаходзтва грамафоннай кружэлкі.

1897 – у амэрыканскім Бостане адкрылася мэтро.

1902 – у Францыі на экраны выйшаў першы ў сьвеце навукова-фантастычны фільм “Падарожжа на Месяц” рэжысэра Жоржа Мэльеса.

1906 – у Вільні выйшла пеpшая легальная белаpyская газэта «Hаша доля».

1939 – нападам нацысцкай Нямеччыны на Польшчу пачалася Другая сусьветная вайна.

1951 – у Лёндане адчыніў дзьверы першы ў сьвеце супэрмаркет.

1969 – вайсковы пераварот у Лібіі, які прывёў да ўлады Муамара Кадафі.

1975 – у Менску пачала працу хакейная школа «Юнацтва».

1991 – Узбэкістан абвясьціў свой сувэрэнітэт.

1996 – беларускія ўлады спынілі перадаваньне незалежнага «Радыё 101,2».

2004 – здарыўся захоп закладнікаў у паўночнаасэтынскім Беслане.

У гэты дзень нарадзіліся:

1848 – Агюст Анры Фарэль – швайцарскі нэўрапатоляг, псыхіятар, энтамоляг і грамадзкі дзяяч, аўтар сусьветнага бэстсэлеру “Полавае пытаньне”.

1853 – беларускі фальклярыст, этнограф, археоляг Міхал Федароўскі.

1875 – Эдгар Бэроўз – амэрыканскі пісьменьнік, аўтар раманаў пра Тарзана.

1900 – Сымон Баранавых – беларускі празаік.

1913 – Масей Сяднёў – беларускі празаік і паэт.

1928 – Расьціслаў Лапіцкі – арганізатар і кіраўнік антыкамуністычнага кансьпірацыйнага руху на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне ў 1948 – 1950 гадох.

1957 – Глёрыя Эстэфан – амэрыканская сьпявачка кубінскага паходжаньня.

У гэты дзень памерлі:

1715 – Людовік XIV – кароль Францыі.

1938 – Адам Пучкар-Хмялеўскі – беларускі рэлігійны дзяяч, каталіцкі сьвятар, прыхільнік беларусізацыі касьцёлу, пробашч Менскага катэдральнага касьцёлу.

1939 – Язэп Горыд – заходнебеларускі мастак.

1970 – Франсуа Марыяк – францускі празаік і паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1952 году.

2000 – Яўген Шмыгалёў – інжынэр, разам зь Зянонам Пазьняком аўтар апублікаванага ў 1988 г. у тыднёвіку “Літаратура і мастацтва” артыкулу “Курапаты – дарога сьмерці”.

МІНУС 365:


Год таму на сайце “Свабоды”: “Энцыкляпэдыя: “Лукашэнка Аляксандар Рыгоравіч. Нарадзіўся 30 жніўня 1954 году...

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Самыя незвычайныя пачуцьці перастаюць зьдзіўляць, калі робяцца звыклымі” – Франсуа Марыяк.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG