Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча выйдзе з пагадненьня аб прававой дапамозе зь Беларусьсю?


Пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага ў Варшаве

Пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага ў Варшаве

Паводле польскага інфармацыйнага тэлеканалу TVN24, бліжэйшымі днямі, у сувязі са справай Алеся Бяляцкага, Генэральны пракурор Польшчы Анджэй Сэрэмэт зьбіраецца разарваць дзеяньне пагадненьня зь Беларусьсю аб спрашчэньні зносін пракурораў па аказаньні прававой дапамогі.

Паводле пагадненьня, падпісанага ў 2002 годзе, абласныя пракуратуры Беларусі маюць права зьвяртацца па прававую інфармацыю напрасткі да акруговых пракуратураў у Польшчы, абмінаючы Міністэрства юстыцыі і Генэральную пракуратуру ў Варшаве.

Сэрэмэт мае выдаць распараджэньне, паводле якога выдача інфармацыі беларускім пракурорам зноў стане цэнтралізаванай, як гэта прадпісвала дамова аб прававой дапамозе з 1994 году.
XS
SM
MD
LG