Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі пачаў працаваць карпункт УНІАН


«Акрэдытацыю беларускага МЗС мы атрымалі на пачатку жніўня, у 20-х чыслах ужо пачала паступаць інфармацыя ад нашага карэспандэнта зь Беларусі», — паведаміў генэральны дырэктар агенцтва Алег Налівайка.

Налівайка адзначыў, што ніякіх праблемаў з атрыманьнем акрэдытацыі ў беларускім МЗС не было.

Пачатак працы УНІАН у Беларусі, кажа Налівайка, не зьвязаны зь якімісьці палітычнымі асаблівасьцямі разьвіцьця адносінаў паміж Беларусьсю і Расеяй: «Мы плянавалі адкрыць карпункт і раней, аднак з фінансавых прычынаў не змаглі зрабіць гэта».

УНІАН таксама мае карпункты ў Польшчы, Бэльгіі і Расеі.

У беларускім карпункце пакуль будзе працаваць адзін чалавек, піша БелаПАН.

Украінскае незалежнае інфармацыйнае агенцтва навінаў працуе на рынку Ўкраіны ад 1993 году. Гэта адно з найбуйнейшых інфармацыйных агенцтваў Украіны, яно спэцыялізуецца на пастаўцы палітычнай, сацыяльнай і дзелавой інфармацыі.

Прадукцыя УНІАН выпускаецца на ўкраінскай, расейскай і ангельскай мовах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG