Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч кажа, што Беларусь выйдзе на адзіны абменны курс беларускага рубля праз 1-2 месяцы.

«Мы зблізім курс афіцыйны і курс, які дыктуецца на дадатковай сэсіі валютнай біржы», — заявіў Мясьніковіч.

Мясьніковіч таксама сказаў, што неабходна будзе акуратна распарадзіцца тымі валютнымі сродкамі, якія ёсьць у беларускіх прадпрыемстваў. «Сёньня на іх дэпазітах знаходзіцца 2,8 мільярда», — адзначыў ён.

Кіраўнік ураду дадаў, што прыватныя ўклады складаюць 3,5 мільярда даляраў.

«Пры адпаведным абменным курсе мы проста ўпэўнены, што насельніцтва будзе вырашаць пытаньні рэканвэртацыі — гэта значыць пераводу валюты ў беларускія рублі», — спадзяецца Мясьніковіч.

«Насельніцтва ў нас граматнае, яно будзе бачыць, калі ўзрастае прыбытковасьць абменных апэрацый, думаю, што продаж насельніцтвам валюты актывізуецца», — цытуе Інтэрфакс кіраўніка ўраду Міхаіла Мясьніковіча.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG