Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ажубаліс: Ніякіх перамоваў з Лукашэнкам, пакуль ня будуць вызваленыя палітвязьні


Аўдронюс Ажубаліс

Аўдронюс Ажубаліс

Балтыйскія і Паўночныя краіны прытрымліваюцца думкі, што публічныя прапановы прэзыдэнта Беларусі Аляксандр Лукашэнка сесьці за агульны стол павінны можна было б абмяркоўваць толькі пасьля таго, як яго рэжым вызваліць усіх палітычных зняволеных, заявіў у аўторак міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс пасьля сустрэчы міністраў у Хельсынкі.

"На нашу думку, за стол ніхто ня сядзе, пакуль ня будуць вызваленыя палітычныя зьняволеныя", - сказаў міністар па тэлефоне з Хельсынкі.

Як паведамляе агенцтва BNS, Ажубаліс адзначыў, што супольную пазыцыю васьмі краін афіцыйна выказаў міністар замежных спраў Фінляндыі, які выступіў з заявай, у якой беларускае кіраўніцтва заклікаецца неадкладна вызваліць усіх палітычных зьняволеных.

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка у панядзелак публічна зьвярнуўся да прадстаўнікоў усіх палітычных лягераў, запрашаючы падрыхтаваць агульны плян захадаў, якія б дапамаглі палепшыць сытуацыю ў краіне.

У згаданай сустрэчы ў Хельсынкі, акрамя літоўскага і фінскага міністраў, таксама прынялі ўдзел міністры замежных спраў Швэцыі, Латвіі, Ісьляндыі і Эстоніі, а таксама службовыя асобы Даніі і Нарвэгіі.
XS
SM
MD
LG