Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігара Случака пакаралі 3 суткамі арышту


Ігар Случак
Ігар Случак
Суд Савецкага раёну Гомеля 31 жніўня прызнаў грамадзкага актывіста Ігара Случака вінаватым у дробным хуліганстве.

Случака пакаралі трыма суткамі арышту. Аднак паколькі такі самы тэрмін ён пасьпеў адседзець адразу пасьля затрыманьня, то суд палічыў, што ён ужо адбыў пакараньне.

Справу разглядаў Сяргей Шаўструк.

26 жніўня за пару дзясяткаў крокаў да свайго дома Ігар Случак нібыта штурхнуў мінака, 21-гадовага сьлесара лякаматыўнага дэпо Сяргея Замая. Пры гэтым Случак лаяўся.

Замай зьвярнуўся да спэцназаўцаў, які былі непадалёк.

У судзе Сяргей Замай паўтарыў апісаную ў пратаколе гісторыю.

Ігар Случак запытаўся ў "пацярпелага" сьлесара, колькі разоў яго прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасьці.

Замай: "Сем разоў".

Случак: "А ці стаялі вы, будучы школьнікам, на ўліку ў камісіі па справах непаўналетніх?"

Замай: "Стаяў, але ня памятаю, за што".

Случак хадайнічаў, каб раздрукоўку асабістай старонкі Замая з сацыяльнай сеткі дадаць у адміністрацыйную справу, але судзьдзя адхіліў хадайніцтва, бо гэтага не хацеў "пацярпелы".

«Суд праходзіў у камічным рэчышчы. Сьведка, якога я нібыта абразіў, неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасьці… Ён ня памятае, за што яго шматкроць прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасьці, але па сэкундах памятае, як і дзе я яго нібыта абразіў», — падзяліўся ўражаньнямі ад паседжаньня суду Случа́к у інтэрвію БелаПАН.

Грамадзкі актывіст не прызнаў сябе вінаватым. Кажа, што будзе абскарджваць рашэньне суду.

«Гэта быў ня суд, а фарс, тэатар, але гэта добрая практыка для мяне як студэнта юрыдычнага факультэту. У нас ёсьць такія несапраўдныя навучальныя суды на практычных занятках, вось я і выступіў у навучальным судзе — незразумелыя сьведкі, якія пацярпелі, як гульня», — дадаў Случак, які навучаецца на юрфаку Тартускага ўнівэрсытэту ў Эстоніі.
Гэта быў ня суд, а фарс, тэатар, але гэта добрая практыка для мяне як студэнта юрыдычнага факультэту.

«Мая вэрсія затрыманьня самая простая — я ўвесь гэты месяц займаўся пачаткам абмеркаваньня рэформы Міністэрства ўнутраных спраў. Фінальным акордам мелася быць сустрэча супрацоўнікаў МУС, сродкаў масавай інфармацыі — залежных і незалежных, кіраўніцтва гораду. Такая сустрэча плянавалася на 27 жніўня. Усім былі разасланыя запрашэньні. Міліцыі дасылаліся яшчэ й прапановы, апытальныя лісты. Але ўлады, супрацоўнікі міліцыі ці тыя, каму гэта не падабалася — яны вырашылі, мабыць, каб я на гэтую сыстэму паглядзеў знутры, і мяне затрымалі», — патлумачыў Ігар Случак.

Ігар Случак пасьля трох сутак арышту
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:48 0:00
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG