Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: працягнецца суд над Ігарам Случаком


На 31 жніўня ў Савецкім судзе Гомелю заплянаванае чарговае паседжаньне па адміністрацыйнай справе Ігара Случака. Грамадзкі актывіст хацеў наладзіць абмеркаваньне рэформы Міністэрства ўнутраных спраў, аднак міліцыянты яго затрымалі і зьвінавацілі ў хуліганстве.

Случака вінавацяць у тым, што 26 жніўня за пару дзясяткаў крокаў да свайго дому ён нібыта штурхнуў нейкага грамадзяніна і пры гэтым лаяўся.

На першым судовым паседжаньні Ігар Случа́к заявіў, што ня бачыў у вочы грамадзяніна, якога нібыта штурхнуў і аблаяў.

«Мая вэрсія затрыманьня самая простая — я ўвесь гэты месяц займаўся пачаткам абмеркаваньня рэформы Міністэрства ўнутраных спраў. Фінальным акордам мелася быць сустрэча супрацоўнікаў МУС, сродкаў масавай інфармацыі — залежных і незалежных, кіраўніцтва гораду. Такая сустрэча плянавалася на 27 жніўня. Усім былі разасланыя запрашэньні. Міліцыі дасылаліся яшчэ й прапановы, апытальныя лісты. Але ўлады, супрацоўнікі міліцыі ці тыя, каму гэта не падабалася — яны вырашылі, мабыць, каб я на гэтую сыстэму паглядзеў знутры, і мяне затрымалі», — патлумачыў Ігар Случак.

Ігар Случак навучаецца на юрфаку Тартускага ўнівэрсытэту ў Эстоніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG