Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:


У Менску і Віцебску – сонечна, магчымыя кароткачасовыя дажджы, на астатняй тэрыторыі краіны – сонечна без ападкаў, халадней за ўсё будзе ў Берасьці і Гародні - +20-+21, цяплей за ўсё ў Гомелі - +27-+28, у Менску - +22-+23 градусы.

СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ і СЬВЕЦЕ

Менск, канцэрт барда Алеся Камоцкага ў Купалаўскім музэі

Кішынёў, выратавальнікі з Беларусі возьмуць удзел у вучэньнях НАТА "Кодры-2011", якія праходзяць ў Малдове

Талін, візыт брытанскага міністра абароны Ліама Фокса ў Эстонію

Венецыя, адкрыцьцё 68-га Венецыянскага кінафэстывалю


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1432 — князі Жыгімонт Кейстутавіч і Сямён Гальшанскі зрабілі замах на вялікага князя Сьвідрыгайлу. Пачатак грамадзянскай вайны ў ВКЛ

1449 — падпісаны «вечны мір» паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскім

1897 — Томас Эдысан запатэнтаваў кінапраектар

1897 — у Базэлі пачаўся Першы сусьветны сіянісцкі кангрэс

1907 — заключанае ваеннае пагадненьне між Вялікабрытаніяй, Расеяй і Францыяй (Антанта)

1920 — вырашальная перамога Польшчы над Чырвонай арміяй ў бітве ля Камарова ў часе польска-савецкае вайны

1939 — адбылася Гляйвіцкая правакацыя

1944 — войскі 2-га Ўкраінскага фронту ўвайшлі ў Бухарэст

1957 — Малайзія абвясьціла незалежнасьць ад Вялікабрытаніі

1980 — у Польшчы створаны незалежны прафсаюз «Салідарнасьць»

1989 — малдаўская мова атрымала статус дзяржаўнай. Пісьменнасьць у Малдове пераведзеная на лацінку

1991 — Кыргыстан абвясьціў незалежнасьць ад СССР

1993 — завершаны вывад расейскіх войскаў зь Літвы

1994 — расейская армія пакінула тэрыторыю Нямеччыны

1996 — спыніла вяшчаньне беларускае Радыё 101,2

1996 — Расея і Чачня падпісалі пагадненьне, якое скончыла I чачэнскую вайну

У гэты дзень нарадзіліся:

12 ― Калігула, рымскі імпэратар

1749 ― Аляксандар Радзішчаў, расейскі пісьменьнік

1850 ― Аляксандар Шыманоўскі, беларускі этнограф

1885 ― Генадзь Багдановіч, беларускі грамадскі дзяяч

У гэты дзень памерлі:

1247 ― Конрад I Мазавецкі, князь мазавецкі і кракаўскі

1867 ― Шарль Бадлер, францускі паэт, літаратурны крытык і перакладнік

1920 ― Вільгельм Вунт, нямецкі фізыёляг, псыхоляг, філёзаф і мовазнаўца

1931 ― Арсен Канчэўскі, дзяяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі

1941 ― Марына Цьвятаева, расейская паэтка

1997 ― Дыяна Спэнсэр, прынцэса Ўэльская

Мінус 365:


Пуцін: Саюзны рубель трапіў у тупік

Цытата на памяць:


Людзі практыкі, якія лічаць сябе цалкам непадуладнымі інтэлектуальным уплывам, звычайна зьяўляюцца рабамі якога-небудзь эканаміста мінулага. Вар'яты, якія стаяць ва ўладзе і чуюць галасы з неба, здабываюць свае дзівацкія ідэі з твораў якога-небудзь акадэмічнага пісакі, які тварыў некалькі гадоў таму

Джон Мэйнард Кейнс
XS
SM
MD
LG