Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міністар замежных спраў Фінляндыі: «Падзеі ў Беларусі вельмі трывожныя»


Гэльсынкі

Гэльсынкі

Міністры замежных спраў краінаў Балтыі і Скандынавіі падчас рэгіянальнага саміту ў Гэльсінкі сумесна заклікалі сёньня да неадкладнага вызваленьня палітычных вязьняў у Беларусі.

Сёньняшняя сустрэча была арганізавана міністрам замежных спраў Фінляндыі Эркі Тоўміоя, які назваў падзеі ў Беларусі "вельмі трывожнымі ".

Ён сказаў, што ўсе прадстаўнікі рэгіёну - міністры замежных спраў Швэцыі, Латвіі, Ісляндыі і Эстоніі, а таксама прадстаўнікоў урадаў Даніі і Нарвэгіі - пагадзіліся, што яны ня могуць супрацоўнічаць зь Беларусьсю да вызваленьня палітзьняволеных.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG