Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Запрасіў у госьці, але адрасу не пакінуў"



Заяву Аляксандра Лукашэнкі пра правядзеньне "круглага стала" палітычных сілаў краіны з удзелам назіральнікаў ад Эўропы і Расеі мы папрасілі пракамэнтаваць палітоляга, рэдактара часопісу "Россия в глобальной политике" Фёдара Лукьянава.


Час, калі і Эўропа, і РФ адносна ахвотна гулялі ў гэтыя гульні з кіраўніцтвам Беларусі, скончыўся.

Лукьянаў: Мне здаецца, што ня варта надаваць гэтай заяве занадта вялікае значэньне. Аляксандар Рыгроравіч - вядомы майстра лявіраваньня. Тое, што адбывалася пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі настолькі звузіла для яго прастору лявіраваньня, што ён гэта адчуў і спрабуе выправіць сытуацыю, у тым ліку і робячы такія нібыта прымірэнчыя заявы адносна апазыцыі і зьнешніх партнэраў. Але я па шчырасьці ня думаю, што гэта зараз зробіць на кагосьці ўражаньне. Час, калі і Эўропа, і РФ адносна ахвотна гулялі ў гэтыя гульні з кіраўніцтвам Беларусі, скончыўся. І зараз проста такімі абстрактнымі жэстамі балянс ён выправіць ня зможа. Гэтая прапанова азначае, што ён разумее, што трэба неяк выходзіць з куту, ў які ён часткова загнаў сябе сам, часткова быў загнаны зьбегам абставінаў. Але мне здаецца, што для зьмены сытуацыі гэтага яўна недастаткова.

Дракахруст: А як вы мяркуеце, ці можа Расея пазытыўна адрэагаваць на гэтае запрашэньне?

Лукьянаў: Гэтае запрашэньне нагадвае жартаўлівую прымаўку - запрасіў у госьці, але адрасу не пакінуў. Гэта запрашэньне куды, што там трэба будзе рабіць? Мне здаецца, што ў Расеі адрэагуюць на гэта сымэтрычна - гэтак жа абстрактна павітаюць. Але ніякіх практычных крокаў ніводзін бок рабіць ня будзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG