Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

БХД праз інтэрнэт зьбірае подпісы на вызваленьне палітвязьняў


Подпіс можна паставіць на сайце БХД, націснуўшы на першы банэр – "Свабоду палітвязьням".

"Мы распачалі гэты фармат збору подпісаў, каб усе жадаючыя, хто не мае магчымасьці зрабіць гэта ўжывую, маглі падтрымаць палітвязьняў. Мы не павінны чакаць літасьці ад уладаў, мы павінны падтрымліваць адзін аднога, бо менавіта тады прыйдуць зьмены", – заявіў сустаршыня стваранай Партыі БХД Віталь Рымашэўскі.

"БХД прыкладае шмат намаганьняў і робіць усё, што можа, для таго, каб як мага хутчэй наблізіць момант вызваленьня ўсіх палітвязьняў. Мы перакананы, што разам з намаганьнямі іншых палітычных партыяў і праваабаронцаў усе палітвязьні хутка будуць вызвалены", – адзначыў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG