Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барыс Жаліба камэнтуе заяву Аляксандра Лукашэнкі, што ад сярэдзіны верасьня на валютна-фондавай біржы адкрыецца дадатковая сэсія, на якой курс рубля будзе вызначацца попытам і прапановай.

Жаліба: "Гэта трэба было рабіць даўно, як толькі ў красавіку пачаліся праблемы, калі НБ ужо ня мог інтэрвэнцыямі падтрымліваць раўнавагу попыту і прапановы на таргах на валютнай біржы. Але лепей рабіць зараз, чым яшчэ пазьней. Бо афіцыйны курс адрозьніваецца ад сапраўднага амаль у разы. Урад і Нацбанк занадта доўга думалі… Але я ня бачу ў НБ дадатковых рэсурсаў, каб займацца інтэрвэнцыямі на біржы: крэдытаў няма, грошай ад прыватызацыі няма. Таму я думаю, што Нацбанк інтэрвэнцыяў рабіць ня будзе. Таму я думаю, што курс даляра можа перавысіць 10 тысяч.

Якія могуць быць наступствы? Калі падтрымліваць курс ня будзе чым, могуць зьмяніцца паводзіны ўкладчыкаў. Яны пачнуць здымаць уклады — ад гэтага зьменшацца рэсурсы банкаў. Што, у сваю чаргу, стане штуршком для росту цэнаў і інфляцыі".
XS
SM
MD
LG