Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольга Завадзкая: "Апошнія адпіскі былі дзесьці гадоў 5 таму"


Вольга Завадзкая

Вольга Завадзкая

Маці зьніклага ў 1999 годзе тэлеапэратара ОНТ Зьмітра Завадзкага Вольга Рыгораўна ўсё яшчэ спадзяецца на цуд. Яе старэйшаму ўнуку Юрыю зараз 22 — роўна палову жыцьця хлопец выхоўваўся бяз бацькі. Апошнія афіцыйныя паперы ад сьледзтва сям’я Завадзкага атрымала 5 гадоў таму.

"Зусім ніякіх зрухаў, зусім ніякай актыўнасьці. Ой... Апошнія адпіскі былі дзесьці гадоў 5 назад. Пракуратура, суды, куды мы зьвярталіся пасьля нейкіх гучных заяваў Лукашэнкі — паўсюль адмаўлялі ў разборах. Аднак дзеяньні быццам бы працягваюцца. Якія дзеяньні, што зроблена за гэты час (а прайшло ўжо больш за 11 гадоў) — ніхто не адказвае...".

Карэспандэнтка: "А вы самі верыце, што некалі быў суд, Ігнатовіча і кампанію пакаралі, што яны маюць нейкае дачыненьне да зьнікненьня Дзьмітрыя?"

"Мне цяжка нешта казаць, але, як бы там ні было, яны сапраўды жудасныя злачынцы, мяркуючы па эпізодах, якія разглядаліся судом. Дарэчы, я вельмі шкадую, што не дамаглася на тым этапе, каб справу Дзімы Завадзкага выдзелілі ў асобную вытворчасьць. Тады была б зусім іншая карціна. Можа, можа...".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG