Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Беларусі А. Лукашэнка заявіў аб узгадненьні пазыцый з Расейскай Фэдэрацыяй па пытаньнях разьвіцьця АДКБ, у тым ліку па разьмяшчэньні замежных вайсковых баз на тэрыторыях дзяржаў-членаў Арганізацыі і ўжываньні калектыўных сіл апэратыўнага рэагаваньня (КСАР) для прадухіленьня дзяржаўных пераваротаў.

"Гаворка ідзе ня толькі аб ужываньні КСАР на выпадак ўмяшаньня іншых дзяржаў звонку, але і аб умяшаньні іншых дзяржаў знутры АДКБ. Гэта будзе значная падтрымка краінам, якія ўваходзяць у АДКБ. Таму што вайной, фронтам, ніхто на нас ня пойдзе, а вось канстытуцыйны пераварот зьдзейсьніць - рукі сьвярбяць у многіх", - заявіў А. Лукашэнка, сустракаючыся ў аўторак у Менску з генэральным сакратаром АДКБ Мікалаем Бардзюжам.

"Мы павінны абараняць цэласнасьць і незалежнасьць краін АДКБ", - падкрэсьліў беларускі прэзыдэнт. У ходзе нядаўняй сустрэчы ў Сочы з прэзыдэнтам Расеі, сказаў А. Лукашэнка, Дзьмітрыем Мядзведзевым была падтрымана пазыцыя беларусаў, згодна зь якой "трэба тэрмінова даўзброіць і даўкамплектаваць КСАР, калі мы хочам мець цэласную арганізацыю".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG