Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу па тэракце ў мэтро пачнуць разглядаць 15 верасьня


Вярхоўны суд пачне разглядаць крымінальную справу па выбуху ў менскім мэтро 15 верасьня. Працэс будзе адкрыты. Паседжаньні будуць праходзіць у Доме правасудзьдзя. Справу будуць разглядаць пад старшынствам першага намесьніка старшыні Вярхоўнага суду Аляксандра Федарцова.

Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэсавай службе Вярхоўнага суду.

Дзьмітрыя Канавалава вінавацяць у тэрарызьме, у незаконным выкарыстаньні выбуховых прыладаў, злосным і асабліва злосным хуліганстве, наўмысным зьнішчэньні і пашкоджаньні маёмасьці.

Уладзіславу Кавалёву выстаўленае абвінавачаньне ў спрыяньні тэрарызму, у злосным і асабліва злосным хуліганстве, наўмысным зьнішчэньні маёмасьці, у незаконных дзеяньнях з выбуховымі рэчывамі, укрываньні асобы, якая ўчынiла асабліва цяжкае злачынства.

Выбух на станцыі мэтро "Кастрычніцкая" здарыўся 11 красавіка.

15 чалавек загінулі, больш за 160 атрымалі траўмы, у тым ліку цяжкія.
XS
SM
MD
LG