Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьніца кіраўніка Маладога фронту Наста Палажанка, кіраўнік ініцыятывы “Плятформа”, былы палітвязень Андрэй Бандарэнка і праваабаронца Алена Танкачова зьвяртаюцца да замежных дыпляматаў, каб наведалі калёніі, дзе сядзяць палітвязьні. І ў прыватнасьці калёнію, дзе ўтрымліваецца Зьміцер Дашкевіч.

На сустрэчы з журналістамі Палажанка, Бандарэнка і Танкачова заявілі: Дашкевіча катуюць тым, што пазбаўляюць сну, а таксама ўтрымліваюць у камэры, дзе нізкая тэмпэратура.

Яны таксама просяць Міжнародны Чырвоны крыж праверыць калёнію, дзе адбывае пакараньне кіраўнік МФ Зьміцер Дашкевіч.

Удзельнікі прэсавай канфэрэнцыі паабяцалі зьвярнуцца ў пракуратуру, каб тая праверыла, у якіх умовах утрымліваецца Дашкевіч.

Яны таксама просяць грамадзка-назіральныя камісіі, якія функцыянуюць пры Міністэрстве юстыцыі, праверыць калёнію ў Горках.

24 жніўня адвакату Дашкевіча ўдалося пабачыць свайго падабаронага.

Дашкевіч паведаміў, што 8 разоў быў пакараны.

Вязень сьцьвярджае, што супраць яго чыняцца правакацыі, каб пасьля завесьці новую крымінальную справу за непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі. Гэта прадугледжвае павялічэньне тэрміну зьняволеньня ад году да двух.

Працяг тэмы – пазьней на нашым сайце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG