Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Wall Street Journal: Самы нелюбімы журналіст Лукашэнкі


Сёньняшняе выданьне Wall Street Journal апісвае судовую справу гарадзенскага журналіста Андрэя Пачобута, у рамках якой у ліпені сёлета ён атрымаў тры гады турмы з адтэрміноўкай на два гады за паклёп на прэзыдэнта краіны. Сярод іншага ў заканчэньні артыкулу гаворыцца:

“Кафкіянскае падарожжа журналіста па беларускай судовай сыстэме яшчэ ня скончылася. У беларускім судзе ляжыць яшчэ адна яго апэляцыя. Пасьля гэтай фармальнасьці, кажа спадар Пачобут, ён падасьць сваю справу на разгляд Камітэту ААН па правах чалавека. Ён хоча скарыстаць гэты шанец, каб паказаць беларусам, што называньне дыктатара дыктатарам не зьяўляецца злачынствам.

Любая перамога ў ААН будзе ў значнай ступені сымбалічнай, паколькі Беларусь рэдка прызнае рашэньні Камітэту. Трохгадовы прысуд, хутчэй за ўсё, будзе вісець над ім далей. Але нават знаходзячыся пад пагрозай яшчэ больш суровага прысуду, спадар Пачобут кажа, што будзе працягваць называць Лукашэнку тым, кім той ёсьць.

"Я не магу адмовіцца ад свабоды слова" – сказаў ён. "Таму, хто прызвычаіўся выказваць свае меркаваньні, цяжка ад гэтага адмовіцца".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG