Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Амбасада Лібіі афіцыйна паведаміла МЗС Беларусі, што зьмяніла сьцяг


Сьцяг паўстанцаў над амбасадай Лібіі

Сьцяг паўстанцаў над амбасадай Лібіі

Прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Савіных паведаміў: "МЗС Беларусі атрымаў ноту амбасады Лібіі ў Менску з выкладаньнем пазыцыі лібійскага дыппрадстаўніцтва па сытуацыі ў краіне і ўсіх асьпектах, зьвязаных з гэтым".

Дыпляматычнае прадстаўніцтва Лібіі ў Беларусі зьмяніла афіцыйны сьцяг на сьцяг паўстанцаў 22 жніўня.

Па тэлефоне супрацоўнікі амбасады сталі прадстаўляцца: "Народнае бюро Лібіі", перадае Інтэрфакс.

Аднак дыпляматы ўстрымліваліся ад камэнтароў з нагоды зьмены сьцягу.
XS
SM
MD
LG