Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі аналітычны цэнтар Stratfor мяркуе, што Міжнародны валютны фонд хутчэй за ўсё ня дасьць 8 мільярдаў даляраў, якіх у чэрвені папрасіў афіцыйны Менск. Гэткая сытуацыя, лічыць Stratfor, дае моцны козыр у рукі Расеі.

“Цяпер крэдыт выглядае яшчэ менш верагодным пасьля скандалу з удзелам Польшчы і Літвы, калі яны выпусьцілі інфармацыю пра апазыцыйных да беларускага ўраду дзеячоў. Менск выкарыстаў гэтую інфармацыю, каб правесьці атаку на гэтых дзеячоў і апазыцыйныя групы” – пішуць амэрыканскія аналітыкі.

Паводле крыніцаў Stratfor, “скандал востра абмяркоўваўся на сустрэчы міністраў замежных справаў Эўразьвязу 9 жніўня, калі і Польшча і Літва былі паддадзеныя суровай крытыцы за свае дзеяньні і калі іх заклікалі выступіць у абарону празаходняй беларускай апазыцыі. На той самай сустрэчы рада міністраў падняла пытаньне аб тым, ці заслугоўвае Беларусь крэдыту МВФ, так як папярэднія крэдыты не далі нічога ў пляне ўплыву на Менск”.

Аналітыкі Stratfor заключаюць:

“Ва ўмовах, калі выдзяленьне крэдыту выглядае малаверагодным як ніколі, расейскія пляны па атрыманьні кантролю над значнай доляй беларускай эканомікі выглядаюць практычна гарантаванымі, паколькі Беларусі больш няма куды зьвярнуцца з просьбай аб аблягчэньні сваіх фінансавых цяжкасьцяў”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG