Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ульяна Захаранка больш за 12 гадоў ня ведае, дзе сын


Ульяна Рыгораўна з пляменьніцай Любай

Ульяна Рыгораўна з пляменьніцай Любай

Пра зьніклага 12 гадоў таму сына, былога міністра ўнутраных спраў генэрала Юрыя Захаранку, Ульяна Рыгораўна Захаранка зь мястэчка Васілевічы дагэтуль нічога ня ведае.

Пракуратура Беларусі пэрыядычна адказвае ёй, што сьледзтва па справе зьнікненьня сына падаўжаецца.

Пляменьніца Люба, якая дапамагае 87-гадовай Ульяне Рыгораўне, распавяла, што яны адрамантавалі і пабялілі печ, падвялі да хаты прыродны газ.

"Варта было б яшчэ набыць і ўсталяваць і газавы кацёл, каб зручней было абаграваць хату ўзімку, але наўрад ці адужаем зрабіць гэта сёлета. Дорага!", — кажа Люба.

Тэрмін разгляду спраў па артыкуле "наўмыснае забойства", па якой узбуджана справа Ю. Захаранкі, складае 15 гадоў. Цяпер пайшоў 13 год.


Юры Захаранка. Былы міністар унутраных справаў Беларусі, апазыцыйны палітык. Зьнік 7 траўня 1999 году пры нявысьветленых абставінах.

Юры Захаранка нарадзіўся 1 студзеня 1952 году ў мястэчку Васілевічы, Рэчыцкі раён. У момант, калі Беларусь атрымала незалежнасьць, Захаранка быў намесьнікам старшыні міжрэгіянальнага аддзелу па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю МУС СССР. 28 лiпеня 1994 году ўказам прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі №11 прызначаны міністрам унутраных справаў Беларусі. 16 кастрычніка 1995 году ўказам Лукашэнкі №424 звольнены з пасады міністра ўнутраных справаў. 16 красавіка 1996 году ўказам Лукашэнкі №149 паніжаны ў званьні да палкоўніка й звольнены зь Міністэрства ўнутраных справаў.

Захаранка далучыўся да апазыцыі й быў абраны ў склад кіраўніцтва Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Выкрадзены ўвечары 7 траўня 1999 году. Паводле словаў палітычнага эмігранта й былога начальніка СІЗА №1 Алега Алкаева, Юры Захаранка быў выкрадзены, а пасьля гэтага расстраляны на загады людзей, набліжаных да Аляксандра Лукашэнкі. Сям'я Юр'я Захаранкі — жонка, дзьве дачкі і ўнукі — жывуць у Нямеччыне, дзе атрымалі палітычны прытулак.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG