Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізноў забаранілі пікет у падтрымку Ліхавіда. Цяпер у Глыбокім


Вул.Камуністычная. Рамонту не відаць.
Вул.Камуністычная. Рамонту не відаць.


Афіцыйная прычына адмовы — добраўпарадкаваньне тэрыторыі каля Дома культуры, якое будзе праводзіцца ў суботу 3 верасьня.

Менавіта ў гэты дзень на адзінай у райцэнтры вызначанай уладамі пляцоўцы для правядзеньня масавых акцый меркаваў зладзіць пікет глыбоцкі актывіст Яраслаў Берніковіч.


"Заяўку на пікет у падтрымку Мікіты Ліхавіда ды іншых палітвязьняў я падаваў загадзя — яшчэ ў першай палове ліпеня. Супрацоўнікі райвыканкаму мелі магчымасьць адказаць мне раней — таксама загадзя папярэдзіць, што 3 жніўня будзе тое "плянавае правядзеньне работ па добраўпарадкаваньні вуліцы Камуністычнай". Тады б я мог напісаць заяўку на іншы час. Але адказ датаваны 29 жніўня — гэта апошні дзень, калі ўлады мусілі спавясьціць мяне пра сваё рашэньне. Прычым я атрымаў афіцыйную паперу толькі пасьля таго, як схадзіў у райвыканкам асабіста ды нагадаў пра вызначаныя заканадаўствам тэрміны", — кажа Берніковіч.

30 жніўня на пляцоўцы каля Дома культуры, ужо каторы год зачыненага на капітальны рамонт, не было відаць ні спэцтэхнікі, ні рабочых.

"Цалкам верагодна, што людзей адмыслова прымусяць працаваць у суботу. Але я адмыслова пацікаўлюся, ці насамрэч тут будзе праводзіцца нейкае добраўпарадкаваньне. Зрэшты, нешта падобнае ў Глыбокім ужо было — калі ў лютым мы праводзілі пікет у падтрымку зьняволеных пасьля падзеяў 19 сьнежня 2010 году палітыкаў. Акцыя таксама праходзіла ў суботу, і на час яе правядзеньня быў забаронены праезд па вуліцы Камуністычнай, якую нібыта рамантавалі, а насамрэч проста перагарадзілі машынамі ды ачапілі ахоўнымі паласатымі стужкамі", — распавёў Яраслаў Берніковіч.


Пляцоўка каля Дома культуры
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG