Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літы, тэнге і шэкелі прадай дзяржаве


Беларуская валютна-фондавая біржа (БВФБ) паведаміла, што 30 жніўня зьмяніла правілы зьдзелак з замежнай валютай. Новыя ўмовы прадугледжваюць пашырэньне пераліку замежных валют, 30% выручкі ў якіх трэба абавязкова прадаваць дзяржаве.

Нацбанк Беларусі 26 жніўня павялічыў з 8 да 18 сьпіс замежных валютаў, выручку ў якіх абавязкова трэба прадаваць. НБ увёў такое правіла, каб супрацьдзейнічаць экспартэрам, што пераводзяць прыбытак у валюты, якія не абавязкова прадаваць дзяржаве.

Сьпіс валютаў, прыбытак у якіх абавязковы да продажу:

  • літоўскі літ
  • латвійскі лат
  • казахстанскі тэнге
  • польскі злоты
  • чэская крона,
  • вугорскі форынт
  • кітайскі юань
  • новы ізраільскі шэкель
  • новазэляндзкі даляр
  • турэцкая ліра

Удзельнікі біржавых таргоў могуць самастойна разьлічвацца ў гэтых валютах.

Паводле правіла БВФБ, разьлікі пры апэрацыях з далярам ЗША, эўра, расейскім рублём і ўкраінскай грыўняй ідуць праз адмысловыя асабовыя рахункі Нацыянальнага банку, паведамляе Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG