Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскія актывісты наведалі магілу Андрэя Зайцава


29 жніўня прадстаўнікі гомельскай грамадзкай кааліцыі «Наша альтэрнатыва», а таксама «Маладога фронту» й кампаніі «Гавары праўду» наведалі магілу Андрэя Зайцава, былога актывіста маладзёвай арганізацыі «Зубар». Наведнікі прыбралі магілу Андрэя й прачыталі малітву.

Прадстаўнік «Нашай альтэрнатывы» Кастусь Жукоўскі паведаміў, што гомельскія актывісты вырашылі ўзнавіць традыцыю памінаньня ахвяраў таталітарнага рэжыму. Як лічаць грамадзкія актывісты, служкі рэжыму, супрацоўнікі КДБ, перасьледам і тэлефоннымі пагрозамі давялі да самагубства Андрэя Зайцава — на гэта Андрэй указаў у сваёй перадсьмяротнай запісцы.

Паводле Жукоўскага, ад сёньня 29 дня кожнага месяца будуць наведвацца магілы й памятныя мясьціны, зьвязаныя зь перасьледам апазыцыйных палітыкаў і грамадзкіх актывістаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG