Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турапэратары павысілі курс да 9500 рублёў за даляр


Буйныя турыстычныя апэратары Tez Tour і Coral Travel павысілі ўнутраны курс аплаты тураў да 9,5 тысяч беларускіх рублёў за 1 даляр і 12 тысяч за 1 эўра, паведамляецца на афіцыйных сайтах кампаній.

«З 29 жніўня 2011 году зьмяняецца ўнутраны курс аплаты тураў з 1 у.а.= 8500 на 1 у.а.= 9500. Кампанія пакідае за сабой права зьмяняць унутраны курс аплаты тураў», гаворыцца ў паведамленьні кампаніі Coral Travel. Такія ж самыя ўнутраныя курсы разьлікаў прыняў і турапэратар Tez Tour.

Разьліковы курс выкарыстоўваецца турапэратарамі для аплаты пуцёвак беларускімі рублямі. Курс на ўзроўні 8,5 тысяч за даляр быў усталяваны з 26 траўня 2011 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG