Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Наста Палажанка: «Для круглага стола з апазыцыяй неабходна вызваліць лідэраў апазыцыі»


Наста Палажанка

Наста Палажанка

На думку намесьніцы старшыні «Маладога фронту» Насты Палажанкі, цяпер ёсьць тры варыянту разьвіцьця падзеяў.

Першы: Лукашэнка сапраўды хоча склікаць круглы стол, і апазыцыя можа прыняць у ім удзел, але пасьля безумоўнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў.

Другі: Лукашэнка хоча прадэманстраваць чарговую імітацыю лібэралізацыйнага фарсу, бо крэдыт МВФ такі ўсё ж неабходны нашай краіне і па чыстай выпадковасьці менавіта сёньня заяўка Беларусі стаіць на павестцы дня.

Трэці: чарговая хлусьня.

Наста Палажанка прапануе, каб рашэньне пра дыялёг прымалі на сумеснай нарадзе дэмакратычнай супольнасьці Ўладзімер Някляеў і Андрэй Саньнікаў, Віталь Рымашэўскі і Дзьмітрый Вус, Аляксандр Мілінкевіч і Мікола Статкевіч, Андрэй Дзьмітрыеў і Зьміцер Дашкевіч, Юрась Губарэвіч і Павал Севярынец і многія іншыя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG