Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязьням Лобаву і Мірзаянаву прапаноўвалі падаць прашэньне аб памілаваньні


Марына Лобава і мужам Юрыем Якубоўскім
Марына Лобава і мужам Юрыем Якубоўскім
Эдуарду Лобаву і Фёдару Мірзаянаву прапаноўвалі напісаць прашэньне аб памілаваньні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта "Свабодзе" паведаміла маці палітвязьня Эдуарда Лобава Марына.

"Паводле маіх дадзеных, абодва адмовіліся ад гэтай прапановы зь першага разу, але адміністрацыя працягвае "ўгаворваць" хлопцаў. Мірзаянава ўжо выклікалі на размову і другі раз. Але Фёдар і другі раз адмовіўся", — кажа Марына Лобава.

Эдурд Лобаў
На думку маці палітвязьня, у турмах пачалі фармаваць "другую хвалю" памілаваных. "Эканамічная і палітычная сытуацыя такая, што трэба хутчэй усіх палітвязьняў выпускаць і без памілаваньня, вось і спрабуюць "выбіць зь іх гэтыя прашэньні", — лічыць Марына Лобава.

Актывіст "Маладога фронту" Эдуард Лобаў асуджаны на 4 гады зьняволеньня. Яго прызналі вінаватым у хуліганстве. Хоць сам Лобаў казаў, што супраць яго ўчынілі правакацыю.

Фёдар Мірзаянаў
Фёдар Мірзаянаў атрымаў 3 гады зьняволеньня за ўдзел у акцыі пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня. Вінаватым сябе Мірзаянаў не прызнаў.

Праваабаронцы прызналі Мірзаянава і Лобава вязьнямі сумленьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG