Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Някляеў: «Лукашэнка не дагаварыў першую фразу — выпусьціць усіх палітычных зьняволеных»


Экс-кандыдат у прэзыдэнты, лідэр кампаніі «Гавары праўду» Ўладзімер Някляеў сказаў, што адмахвацца ад прапановы Лукашэнкі сесьці за круглы стол перамоваў ня трэба, тым больш што апазыцыя сама настойвала і нават патрабавала перамоваў:

«Яшчэ падчас суду я сказаў, што адзінае выйсьце з сытуацыі сыстэмнага крызісу — толькі намаганьнямі ўсёй грамадзянскай супольнасьці. Але Лукашэнка не дагаварыў першую фразу — выпусьціць усіх палітычных зьняволеных.

Што гэта за дыялёг зь людзьмі ў турмах? Гэта прафанацыя. І калі Лукашэнка будзе і далей так гуляцца з грамадзкасьцю, з народам — ён дагуляецца ня толькі да страты ўлады, ён дагуляецца да большага — да страты нашай незалежнасьці.

Час ужо ўсур’ёз узяцца за галаву. Ты зрабі сам рэальную прапанову, скажы: „Заўтра я выпускаю ўсіх палітзьняволеных, а пасьлязаўтра мы сядаем размаўляць“. Вось гэта будзе прапанова.

І ня ён павінен вызначаць, хто з боку грамадзянскай супольнасьці і палітычнай апазыцыі павінен сесьці за стол перамоваў, а сама апазыцыя павінна вызначыцца. Ён знаходзіцца зараз у такой сытуацыі, што ня ён павінен дыктаваць, што грамадзтва і апазыцыя павінны рабіць».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG