Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка патрабуе ўзяць пад кантроль доступ да інтэрнэту ў школах і ВНУ


Аляксандар Лукашэнка на нарадзе пэдагагічнага актыву краіны заявіў пра неабходнасьць кантролю за доступам да інтэрнэт-рэсурсаў ва ўстановах адукацыі, перадае Інтэрфакс.

Лукашэнка заўважыў, што «асаблівай увагі з боку пэдагогаў і бацькоў патрабуюць пытаньні кантакту моладзі ў інтэрнэце, і ў першую чаргу — у так званых сацыяльных сетках». Аляксандар Лукашэнка заявіў, што «ў руках злачынцаў яны здольныя стаць небясьпечнай зброяй, у чым на ўласным сумным досьведзе пераканалася не адна эўрапейская краіна».

Паводле словаў А.Лукашэнкі, «нават такія даброты цывілізацыі, як Інтэрнэт і сацыяльныя сеткі, пераўтвараюцца ў сродак маніпуляцый грамадзкай думкай».
XS
SM
MD
LG