Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыгор Кастусёў: Галоўнае пытаньне для дыялёгу – абарона незалежнасьці Беларусі


"Размаўляць трэба ў любым выпадку",– гэтак адрэагаваў на заклік Аляксандра Лукашэнкі да "круглага стала" з удзелам апазыцыі намесьнік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў:

"Калі гэта будзе размова пра далейшы лёс Беларусі, то трэба размаўляць і адназначна вырашаць гэтае пытаньне, якое хвалюе і мяне асабіста, і партыю БНФ, таму што праблема захаваньня незалежнасьці існуе. А калі Лукашэнка толькі захоча паразмаўляць пра тое, як яму яшчэ прабыць некалькі тэрмінаў пры ўладзе, і як яму гэтую ўладу перадаць свайму сыну, то на гэтую тэму няма сэнсу размаўляць".

Спадар Кастусёў гатовы ініцыяваць абмеркаваньне на круглым стале пытаньняў пра лёс беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, пра вызваленьне палітвязьняў, абарону правоў чалавека".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG