Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазьняк прадставіў у Празе новае выданьне


У Празе адбылася прэзэнтацыя новай кнігі, выдадзенай Зянонам Пазьняком – “Сэсія Незалежнасьці”. Прэзэнтацыя адбылася ў вялікай ў залі клюбу “Krásný ztráty”, на сустрэчу прыйшлі некалькі дзясяткаў беларусаў, якія жывуць у Чэхіі.

Як паведаміў Пазьняк, выдавецкую дзейнасьць ён лічыць важнай часткай сваёй палітычнай дзейнасьці.

Прадстаўляючы новую кнігу, Пазьняк сказаў, што ў ёй адлюстравана вызначальная ў найноўшай гісторыі Беларусі падзея – пятая надзвычайная сэсія Вярхоўнага Савету 24-25 жніўня 1991 г., якая надала Дэклярацыі аб сувэрэнітэце статус канстытуцыйнай сілы. У кнізе зьмешчана поўная стэнаграма сэсіі, якая, заўважыў Пазьняк, сёньня практычна недаступная нават для для дасьледчыкаў.

“Давялося зьбіраць гэтую стэнаграму па частках, аднак у выніку яна прадстаўленая тут цалкам. Чытаецца сёньня як вострасюжэтны раман, – сказаў Пазьняк. – Ёсьць выказваньне, што “палітыка – гэта мастацтва магчымага”. Падаецца, што майстэрства палітыка якраз у іншым: каб зьдзейсьніць немагчымае. Тое, што адбылося 20 гадоў таму, калі невялікімі сіламі ўдалося здабыць Незалежнасьць (мы фактычна прымусілі камуністаў галасаваць за нашыя прапановы), сёньня ўспрымаецца як цуд. Але гэта была прадуманая, распрацаваная і вывераная палітычная тактыка”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG