Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесю Бяляцкаму: “Я быў у захапленьні ад вашай бескампраміснай сьмеласьці”


Артак Кіракасян

Артак Кіракасян

Артак Кіракасян, генэральны сакратар Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека, напісаў адкрыты ліст беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, зь якога прапануем ніжэй некалькі фрагмэнтаў:

“Мяне апанавалі самыя супярэчлівыя пачуцьці, калі гэтым летам я даведаўся пра пагрозу, якая павісла над вамі ў сувязі з “падарункам” Польшчы і Літвы беларускім уладам – перадачай інфармацыі аб рахунках, зьвязаных з вашай праваабарончай дзейнасьцю і дзейнасьцю праваабарончага цэнтру “Вясна”. Гэта былі пачуцьці смутку і жалю, што вы можаце апынуцца ў той самай турме, пра нечалавечыя ўмовы ўтрыманьня ў якой мы з вамі нядаўна ў Менску зьбіралі сьведчаньні ад грамадзкіх актывістаў і апазыцыянэраў, якіх там няволілі”.
Ведаючы пра небясьпеку, вы ўсё ж вярнуліся ў Менск. Вы нават не разглядалі нейкай іншай магчымасьці.

“Але я таксама быў у захапленьні ад вашай бескампраміснай сьмеласьці, у якой не было ні кроплі паказнога геройства. Ад вашай гатовасьці служыць сваёй краіне і прыняць на сябе галоўны ўдар, каб зьвярнуць увагу на гэты недальнабачны і жорсткі рэжым, які працягвае існаваньне ў цэнтры Эўропы пры патураньні “дэмакратычных краінаў”, а таксама сваіх грамадзянаў”.

“Ведаючы пра небясьпеку, вы ўсё ж вярнуліся ў Менск. Вы нават не разглядалі нейкай іншай магчымасьці. Зразумела, усе мы спадзяваліся, што небясьпека разьвеецца, што людзям, якія прымаюць рашэньні ў сёньняшняй Беларусі, хопіць элемэнтарнай разважлівасьці, каб не рабіць гэтага кроку”.

“Цяпер вы ў турме. А гэта значыць, што калі рэжым зможа глынуць нават Бяляцкага, дык рэпрэсіўная машына ня спыніцца. Пасьля таго, як яна элімінуе “адкрытых ворагаў”, яна зоймецца “скрытымі ворагамі”, бо гэтая машына павінна дзейнічаць і даваць вынікі. Гэта значыць, што машына будзе насьлепа ўцягваць і “шараговых” беларусаў, паколькі лік незадаволеных будзе расьці, але ніхто не асьмеліцца гаварыць пра гэта адкрыта, як вы”.
Яны будуць помніць пра вас як пра асобу, якой вы здаўна былі – сьмелым, самаадданым змагаром, які ніколі ня думаў пра сябе...

“Я аднак спадзяюся, што беларусы ня пойдуць на павадку выдумак уладаў пра вялікія сумы, нібыта прыхаваныя праваабаронцамі, якія цягам 15 гадоў самааддана абаранялі сваіх суродзічаў, нягледзячы на зьвязаную з гэтым небясьпеку. Я спадзяюся, што незалежна ад турмы, у якой вы будзеце знаходзіцца, яны будуць помніць пра вас як пра асобу, якой вы здаўна былі – сьмелым, самаадданым змагаром, які ніколі ня думаў пра сябе, а заўсёды пра іншых”.
XS
SM
MD
LG