Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка запрашае ўсіх за «круглы стол». Хто пойдзе?


Сёньня, выступаючы перад прадстаўнікамі настаўніцтва, кіраўнік дзяржавы прапанаваў прадстаўнікам усіх палітычных сілаў сесьці за «круглы стол», каб выпрацаваць захады для паляпшэньня сытуацыі ў краіне.

Паводле агенцтва «Інтэрфакс», ён заявіў: «Я як кіраўнік дзяржавы прапаную ўсім разумным і тым, хто любіць сваю краіну людзям, да якога б палітычнаму лягеру яны ні належалі, сесьці за „круглы стол“, паглядзець адзін аднаму ў вочы і рэальна ацаніць, хто чаго варты і што можа зрабіць для эфэктыўнага паляпшэньня сытуацыі ў краіне».

«Хочаце ваяваць і змагацца — калі ласка: змагайцеся ў адкрытай дыскусіі, даказвайце сваю рацыю, адстойвайце свой пункт гледжаньня. Але не праз пагромы і не са зброяй у руках. Такія дзеяньні будуць спыняцца неадкладна», — падкрэсьліў Лукашэнка.

Паводле кіраўніка Беларусі, «для пасьпяховага, дынамічнага разьвіцьця краіны патрэбныя не рэвалюцыя і ня вулічная анархія, а згуртаванасьць усіх грамадзянаў незалежна ад поглядаў і перакананьняў, скіраванасьць на канструктыўнае супрацоўніцтва». «Наша сіла ў адзінстве. І будучыню Беларусі трэба вырашаць не на плошчах і барыкадах, а шляхам дыялёгу, нармальнай чалавечай размовы», — дадаў ён.

Акрамя таго, А. Лукашэнка прапанаваў «і Эўрапейскаму Зьвязу, іншым эўрапейскім і міжнародным структурам, хацеў бы прапанаваць і РФ, накіраваць сваіх прадстаўнікоў для ўдзелу ў гэтым «круглым стале». «Няхай яны заадно паглядзяць, хто ў нас чаго варты, якія ідэі вылучае, якія мэты перад сабой ставіць. Мы абсалютна адкрытыя і гатовыя даць ім такую магчымасьць», — сказаў ён.

Кіраўнік Беларусі падкрэсьліў, што шлях санкцыяў у адносінах да Беларусі беспэрспэктыўны. «Давайце размаўляць, і мы прыйдзем да ўзаемаразуменьня», — дадаў ён.

ГІСТОРЫЯ ПЕРАМОВАЎ УЛАДАЎ З АПАЗЫЦЫЯЙ

Леў Марголін: «Гатовыя да перамоваў хоць з самім д’яблам»


Намесьнік старшыні АГП Леў Марголін, адказваючы на ініцыятыву Аляксандра Лукашэнкі аб круглым стале з удзелам апазыцыі, прадстаўнікоў Эўразьвязу і Расеі заявіў, што першым пунктам парадку дня такога дыялёгу павінна быць вызваленьне палітвязьняў.




Рыгор Кастусёў: Галоўнае пытаньне для дыялёгу — абарона незалежнасьці Беларусі



«Размаўляць трэба ў любым выпадку», — гэтак адрэагаваў на заклік Аляксандра Лукашэнкі да «круглага стала» з удзелам апазыцыі намесьнік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.





Сяргей Калякін: «Ніякіх перадумоваў у дыялёгу»



Лідэр партыі левых «Справядлівы сьвет» выказаўся супраць любых перадумоваў у меркаваным дыялёгу апазыцыі з уладамі: «Трэба ісьці на дыялёг і там гаварыць».





Уладзімер Мацкевіч: «Гэта зноў лукашэнкаўскае махлярства»


Філёзаф Уладзімер Мацкевіч, які некалькі месяцаў назад прапаноўваў праграму перамоваў з уладамі, лічыць, што сваёй прапановаю Лукашэнка паставіў апазыцыю і грамадзянскую супольнасьць у вельмі няёмкую сытуацыю.




Анатоль Лябедзька: «Неабходны тры ўмовы»



Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька што да заяваў Аляксандра Лукашэнкі наконт «круглага стала» ўсіх палітычных сілаў заўважыў, што гэта не падобна да Лукашэнкавай рыторыкі.




Лідэры БХД пра круглы стол: спачатку трэба вызваліць палітвязьняў


«За круглым сталом павінны сядзець Саньнікаў, Статкевіч, Вус, Дашкевіч і іншыя палітвязьні. Пакуль у турме знаходзяцца палітычныя апанэнты рэжыму, ніякай размовы пра круглы стол быць ня можа», — лічыць сустаршыня аргкамітэту для стварэньня партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павал Севярынец.




Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG