Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маларыта: крымінальная справа за спалены дзяржаўны сьцяг


Крымінальную справу супраць 19-гадовага жыхара завялі ў Маларыце (Берасьцейская вобласьць).

Начальнік 8-га падразьдзяленьня галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС Леанід Белановіч паведаміў БелаПАН: 10 ліпеня малады чалавек разам са знаёмым зьняў сьцяг з будынка Маларыцкай дзіцячай музычнай школы. Вечарам 20-га ў лесе блізу Маларыты яны спалілі сьцяг на вогнішчы. Свае дзеяньні хлопцы здымалі на мабільны тэлефон. Тры фатаздымкі хлопец выклаў у інтэрнэт.

Белановіч паведаміў, што крымінальная справа распачатая 25 жніўня паводле артыкула "зьдзек над дзяржаўнымі сымбалямі".

Падазраваны, які працуе на адным з прадпрыемстваў Маларыты, зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG