Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік ураду Беларусі Міхаіл Мясьніковіч заявіў, што ацэнка Менскага аўтамабільнага заводу будзе праведзена ў верасьні.

"З МАЗам ідзе праца. У верасьні будзе праведзена ацэнка, ня толькі МАЗа, але і заводаў-спадарожнікаў. Мы разглядаем магчымасьць працы з Растэхналёгіяй і з Групай ГАЗ ", – заявіў Мясьніковіч.

Гаворачы пра маючую адбыцца ацэнку МАЗа, Мясьніковіч заявіў: "праз конкурс нашы і расейцы выбралі сумесную кампанію".

"Акрамя таго, мы (беларуская бок - Інтэрфакс) правядзем самастойную незалежную ацэнку з прыцягненьнем замежнага рэйтынгавага агенцтва", – паведаміў кіраўнік ураду.

Мясьніковіч таксама запэўніў, што ідучы на супрацоўніцтва з расейскімі партнэрамі, МАЗ не прадаецца за грошы: "Гаворка ідзе пра стварэньне холдынгу для павышэньня кіраванасьці, для правядзеньня ўзгодненай прамысловай палітыкі”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG