Лінкі ўнівэрсальнага доступу

RBS пра сыход зь Беларусі: неабходнасьць захаваньня "літары і духу" міжнародных санкцыяў


Будынак The Royal Bank of Scotland у Лёндане
Будынак The Royal Bank of Scotland у Лёндане
The Royal Bank of Scotland (RBS), які ўклаў больш за 800 млн у беларускія эўрабонды, заявіў, што адмаўляецца ад далейшага супрацоўніцтва зь Беларусьсю з палітычных меркаваньняў.

"Улічваючы санкцыі, пагаршэньне палітычнай сытуацыі ў Беларусі і тое, што краіна адмовілася ад ключавых элемэнтаў праграмы Міжнароднага валютнага фонду, RBS спыніў любыя віды прыцягненьня капіталу ў інтарэсах або ад імя Рэспублікі Беларусь", — гаворыцца ў заяве банку, якую публікуе газэта The Independent.

Банк падкрэсьлівае сваю пазыцыю, якая палягае ў неабходнасьці датрыманьня "літары і духу" міжнародных санкцыяў.

RBS — адзіны брытанскі банк, які праводзіў фінансавыя зьдзелкі непасрэдна зь беларускім урадам і ад яго імя.

RBS, які на 84% належыць ураду Вялікабрытаніі, стаў адным з чатырох арганізатараў двух выпускаў беларускіх эўрабондаў (у ліпені-жнівені 2010 году і ў студзені 2011 году) на 1,8 мільярда даляраў. Арганізатарамі разьмяшчэньня абодвух выпускаў беларускіх эўрабондаў выступілі таксама Ашчадны банк РФ, BNP Paribas і Deutsche Bank, нагадвае Інтэрфакс.


Працяг гісторыі — пазьней на нашым сайце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG