Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь — самая нешчасьлівая краіна з самай вялікай інфляцыяй


Беларусь упершыню трапіла ва ўсясьветны індэкс няшчасьця. І адразу заняла першае месца.

Беларусь сталася самай няшчаснай дзякуючы інфляцыі ў 36,3%, выкліканай эканамічным крызісам.


Краіна Індэкс няшчасьця Беспрацоўе, % Інфляцыя, %
Нарвэгія 3,4 3,4 0
Расея 11,3 6,6 5,0
ЗША 11,7 8,7 3,0
Польшча 12,3 9,5 2,8
Украіна 14,0 8,1 5,9
Эстонія 19,4 16,9 2,5
Літва 21,0 17,8 3,2
Латвія 23,1 19,0 4,1
Беларусь 43,2 7,0 36,2

"Індэкс няшчасьця", альбо "індэкс нягод" — Misery Index, — увёў ва ўжытак у 70-х гадах 20-га стагодзьдзя амэрыканскі эканаміст Артур Окунеў. Для вылічэньня індэксу ён прапанаваў складаць інфляцыю і беспрацоўе, бо менавіта яны мацней за ўсё б'юць па дабрабыце простых грамадзянаў.

Пры дасьледаваньні выкарыстоўваліся дадзеныя Міжнароднага валютнага фонду, Міжнароднай арганізацыі працы і Фэдэральнай статыстычнай службы Расеі, паведамляе marketing.by.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG