Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Спынены крымінальны перасьлед кіраўніка штабу Саньнікава Ўладзімера Кобеца


На хатні адрас Уладзімера Кобеца прыйшлі дзьве афіцыйныя паперы зь міліцыі. "У першым лісьце знаходзіцца паведамленьне аб спыненьні крымінальнага перасьледу. У другім — што зьнятае часовае абмежаваньне на права грамадзяніна выяжджаць за межы Беларусі", — паведаміў Уладзімер Кобец.

Уладзімер Кобец быў кіраўніком выбарчага штабу экс-кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава. Пасьля выбараў Уладзімера Кобеца арыштавалі і больш за месяц трымалі ў сьледчым ізалятары КДБ паводле падазрэньняў ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 сьнежня.

Раней сілавыя структуры спынілі крымінальныя справы супраць:
  • кіраўніка АГП Анатоля Лябедзькі;
  • рэдактаркі сайту "Хартыя-97" Натальлі Радзінай;
  • грамадзкага актывіста Алега Корбана;
  • былога кандыдата на прэзыдэнта Рыгора Кастусёва;
  • актывіста перадвыбарчага штабу Міколы Статкевіча Алеся Арыстовіча.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG