Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўстанцы і Amnesty International абвінавачваюць Кадафі ў забойстве палонных


Лібійскія паўстанцы і міжнародныя правабаронцы абвінавацілі рэжым Муамара Кадафі ў масавых забойствах палонных і зьняволеных. Камандуючы падразьдзяленьнем паўстанцаў у Трыпалі Абдэль Нагіб Млегта паведаіў, што перад тым, як пакінуць рэзыдэнцыю Баб эль-Азізія, войскі Кадафі забілі каля 150 палонных, якіх закідалі гранатамі.

Праваабарончая арганізацыя Amnesty International таксама заявіла ў пятніцу, што ў яе ёсьць сьведчаньні забойства палонных і зьняволеных ў двух лягерах войскаў Кадафі ў Трыпалі.

Міністэрства абароны Вялікабрытаніі паведаміла 26 жніўня пра нанясеньне авіяўдараў па бункеры ў родным горадзе Муамара Кадафі Сірце. У заяве міністэрства абароны адзначаецца, што ў брытанскага камандаваньня няма зьвестак пра тое, ці быў Кадафі з ў Сірце або ў бункеры падчас атакі.

Паводле міністра абароны Ліяма Фокса, важна ня столькі знайсьці Кадафі, колькі ўпэўніцца ў тым, што яго рэжым далей ня здольны весьці вайну са сваім народам.

Вось што паведамляе з Трыпалі спэцыяльны карэспандэнт Радыё Свабода Джэмі Кірчык:

“Баі тут наогул закончыліся. Яны абмежаваліся адным раёнам, які называецца Абу-Сьлім. Але калі я сёньня раніцай праяжджаў па вуліцах Трыпалі, горад выглядаў зусім апусьцелым. На вуліцах не было амаль ніводнай жывой душы, калі не лічыць вартавых на прапускных пунктах, якія стаяць практычна на кожнай другой вуліцы. Гэта пераважна маладыя людзі, якім пад дваццаць або няшмат больш за дваццаць. Яны ўзброеныя аўтаматамі і пісталетамі і гэта яны кантралююць большую частку гораду.”

Лібвійскія паўстанцы таксама заявілі, што падчас штурму апошняга апірышча Муамара Кадафі ў Трыпалі - ўмацаванага квартала Абу Салім - былі захопленыя ў палон ўкраінскія снайпэры.

Раней кіраўнік рабочай групы ААН па выкарыстаньні наёмнікаў Хасэ Гомэс дэль Прада заяўляў, што ў войсках кіраўніка Лібіі Муамара Кадафі служаць беларусы. Паводле яго ёсьць шматлікія доказы таго, што Муамар Кадафі "выкарыстоўваў і выкарыстоўвае наёмнікаў". Паводле Дэль Прада, бальшыня іх паходзіць з Афрыкі і зь Беларусі. Беларускі МЗС адрэагаваў на гэта спасылкай на сваю ранейшую заяву, у якой адпрэчваецца ўдзел беларусаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG