Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць жыхароў Беларусі за студзень—ліпень 2011 году зьменшылася на 13,6 тысяч чалавек. На 1 жніўня ў краіне пражывала 9 мільёнаў 467,3 тысяч чалавек. За гэты ж час у краіну прыбыло 9.772, а зьехала — 3.641 чалавек.

Скарачэньне колькасьці насельніцтва адбываецца ў выніку перавышэньня колькасьці памерлых над колькасьцю народжаных на 19.772 чалавекі пры станоўчым міграцыйным прыросьце 6.131 чалавек.

Толькі ў Менску за сем месяцаў колькасьць насельніцтва павялічылася з 1 мільёна 864,1 тысячы да 1 мільёна 867,2 тысяч чалавек, але ў іншых рэгіёнах краіны гэты паказчык зьнізіўся, паведамляе БелаПАН.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG