Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 27-28 жніўня 2011


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У СУБОТУ...


...без ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні 5–10 м/с, днём парывы да 12 м/с. Тэмпэратура паветра ноччу 11–13°С, днём 25–27°С. У нядзелю ноччу пераважна без ападкаў, днём па захадзе кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 5–10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпэратура паветра ноччу 9–16°С, днём ад 20°С па паўночным захадзе ды 28°С па паўднёвым усходзе краіны.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:


27 жніўня:

У Менску пачынаецца трохдзённы міжнародны фэстываль арт-пэрформансу «NAVINKI-2011».

Арабская ліга ў Каіры абмяркоўвае сытуацыю ў Сырыі.

Дзень незалежнасьці Малдовы.

28 жніўня:

У Барысаве «БАТЭ» гуляе супраць «Дынама-Менск».

У Хэльсынкі пачынаецца трохдзённая парлямэнцкая канфэрэнцыя краінаў рэгіёну Балтыйскага мора.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ДНІ:


27 жніўня 1610 – Уладзіслаў Ваза абраны маскоўскім царом.

27 жніўня 1770 – нарадзіўся Гэорг Вільгельм Фрыдрых Гегель, нямецкі філёзаф.

27 жніўня 1907 – нарадзіўся Сяргей Новік-Пяюн, беларускі паэт.

27 жніўня 2008 – Расея прызнала незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.

28 жніўня 1925 – нарадзіўся Аркадзій Стругацкі, сусьветна вядомы расейскі пісьменьнік-фантаст (пісаў у суаўтарстве з братам, Барысам Стругацкім).

28 жніўня 1936 нарадзіўся беларускі паэт Генадзь Бураўкін.

МІНУС 365:


Беларускі правапіс мяняецца, праблемы застаюцца.


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


«Хоць не закончаны раман,
Ды мне фінал вядомы, –
Што безь цябе
Мяне няма
Ні ў прымаках,
Ні дома.

Ці ў сьвеце лета,
Ці зіма,
Ці маразы,
Ці сьпёка,-
А безь цябе
Мяне няма
Ні блізка,
Ні далёка.

Ты добра ведаеш сама.
Хоць і ня кажаш гэта:
І без мяне
Цябе няма…

Такі вось паварот сюжэта».

Генадзь Бураўкін
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG