Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ВОБЛАЧНА...


...з праясьненьнямі. У асобных раёнах кароткачасовыя дажджы. Тэмпэратура паветра ноччу 8–15, днём 19–27 градусаў па Цэльсію.

СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ і СЬВЕЦЕ:


Рада дырэктараў Міжнароднага валютнага фонду мяркуе разгледзець вынікі місіі па постпраграмным маніторынгу Беларусі. У межах новай праграмы супрацоўніцтва з МВФ афіцыйны Менск разьлічвае прыцягнуць ад 3,5 да 8 мільярдаў даляраў. Заяўку ў МВФ, каб той выдзеліў стабілізацыйны крэдыт, урад і Нацыянальны банк Беларусі накіравалі 31 траўня.

Рада бясьпекі ААН абмяркоўвае сытуацыю ў Косаве.

Прэзыдэнт Сэрбіі Барыс Тадзіч наведвае Чэхію.

Міжнародны дзень дзеяньняў супраць ядзерных выпрабаваньняў.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1535 – войскамі ВКЛ у ходзе вайны Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім пасьля месяцовае аблогі быў узяты горад Старадуб.

1579 – у часе вайны з Масковіяй польска-літоўскае войска вярнула Полацак.

1949 – на Семіпалатынскім палігоне ў Казахстане адбылося першае выпрабаваньне савецкай атамнай бомбы. У гэты самы дзень у 1991 Семіпалатынскі палігон быў закрыты.

1966 – «Бітлз» далі свой апошні публічны канцэрт.


У гэты дзень нарадзіліся:


1632 – ангельскі філёзаф Джон Лок.

1862 – бэльгійскі пісьменьнік Марыс Мэтэрлінк, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1915 – Інгрыд Бэргман, фільмовая акторка швэдзкага паходжаньня.

1920 – амэрыканскі саксафаніст Чарлі Паркер, адзін з бацькоў сучаснага джазу.

1936 – амэрыканскі палітык Джон МакКэйн, сэнатар ад Арызоны.

У гэты дзень памерлі:


1982 – Інгрыд Бэргман, фільмовая акторка швэдзкага паходжаньня.

2009 – эгіпецкі пісьменьнік Нагіб Махфуз, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

МІНУС 365:


Лябедзька: сытуацыя для перамогі лепшая, чым у 2001 і 2006 гадах

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


«Здаровы дух у здаровым целе – вось кароткае, але поўнае апісаньне шчасьлівага стану на гэтым сьвеце».

Джон Лок
XS
SM
MD
LG