Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Мазыры забаранілі мітынг-рэквіем


Прэзыдэнт Усясьветнай асацыяцыі беларускіх габрэяў (ЗША), ураджэнец Мазыра Якаў Гутман паведаміў, што Мазырскі гарвыканкам не дазволіў правесьці мітынг у памяць пра габрэяў, якія зьдзейсьнілі акт самаспаленьня падчас нацысцкай акупацыі гораду.

Мітынг плянавалася правесьці 31 жніўня, у 70-ю гадавіну трагедыі. Па словах Гутмана, улады Мазыра прапанавалі перанесьці мітынг на 27 студзеня, калі адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту.

31 жніўня 1941 году, праз 10 дзён пасьля пачатку акупацыі Мазыра, больш за 20 жыхароў горада ўчынілі самаспаленьне ў адказ на фашысцкі гвалт.

18 лістапада 2003 году Ўсясьветная асацыяцыя беларускіх габрэяў усталявала на месцы трагедыі памятны знак — валун з мэмарыяльнай шыльдай. Аднак празь месяц памятны знак зьнесьлі паводле рашэньня Мазырскага гарвыканкаму. У траўні 2010 году ўлады ўсталявалі на гэтым месцы новы знак, паведамляе БелаПАН.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG