Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У сядзібе Алеся Лася — «экстрэмальныя БАЖынкі»


Жана Літвіна і Алесь Белы адкрываюць «Бажынкі-2011»

Жана Літвіна і Алесь Белы адкрываюць «Бажынкі-2011»

Сёньня ў лясной сядзібе Алеся Лася ў Валожынскім раёне распачаўся фэст Беларускай асацыяцыі журналістаў «БАЖынкі-2011». Радыё Свабода на ім прадстаўляе Валер Каліноўскі — яму слова.

«БАЖынкі — фэстываль беларускіх незалежных журналістаў — праводзіцца чацьвёрты раз. Сёлета яго прызначылі на апошнія выходныя лета. Гэта было вырашана ў апошні момант — напачатку ў Беларускай асацыяцыі журналістаў думалі ўвогуле яго не праводзіць. Бо гэты год выдаўся вельмі складаным, рэпрэсіўным, экстрэмальным, у тым ліку і для незалежнай прэсы. Урэшце вырашылі не парушаць традыцыю і правесьці БАЖынкі, але асаблівыя: экстрэмальныя, ваенна-палявыя, як тут жартуюць. Менавіта такі «партызанскі» антураж у сёлетніх БАЖынак.

З адмысловай лекцыяй перад беларускімі незалежнымі журналістамі мае выступіць кіраўніца маскоўскага бюро Бі-бі-сі Вера Лявонцьева. Тэма яе лекцыі — «Журналістыка ў экстрэмальных сытуацыях». Яна надзвычай актуальная для цяперашніх беларускіх рэалій.

Якім будзе наступны сэзон для беларускай незалежнай прэсы, складана прадказаць, але трэба рыхтавацца да розных магчымых сытуацыяў, і ў тым ліку — адпачыць крыху ў лесе, абмяняцца досьведам, парадамі, сустрэць старых знаёмых і знайсьці новых. Гэта звычайна і робіцца на журналісцкім фэсьце «БАЖынкі».
XS
SM
MD
LG