Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стаўка рэфінансаваньня вырасьце да 27%?


Праўленьне Нацыянальнага банка Беларусі ў пятніцу прыняло рашэньне аб павышэньні стаўкі рэфінансаваньня з 1 верасьня на 5 працэнтных пунктаў, да 27% гадавых, паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» крыніца ў банкаўскіх колах.

17 жніўня Нацбанк ужо павышаў стаўку рэфінансаваньня з 20% да 22% гадавых.

Упершыню сёлета Нацбанк павысіў стаўку 16 сакавіка да 12% з 10,5% гадавых. Папярэдняе значэньне стаўкі рэфінансаваньня дзейнічала з 15 верасьня 2010 году. Летась Нацбанк 6 разоў зьніжаў стаўку рэфінансаваньня, кожны раз на 0,5 працэнтнага пункта.

Павышэньне стаўкі з 1 верасьня стане восьмым за сёлета. Раней у гэтым годзе Нацбанк разава падвышаў стаўку на 1-2 працэнтныя пункты.

Інфляцыя ў Беларусі ў студзені-ліпені 2011 года склала 41%.
XS
SM
MD
LG