Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі мясныя паўфабрыкаты каштуюць гэтулькі, быццам цэны на іх ужо "адпусьцілі". Прынамсі, ва ўнівэрсаме "Рошчынскі", які месьціцца ў рабочым мікрараёне "Гомсельмаш", паўфабрыкатную сьвініну прапаноўвалі па 47 тысяч 190 рублёў за кілё, фарш мясны сталовы — па 38—39 тысяч.

Кошт на сьвіны паўфабрыкат для адбіўных катлет склаў 50 230 рублёў у спэцыялізаванай краме "Пятачок" агракамбінату "Паўднёвы" на вуліцы Рагачоўскай. Сьвіная выразка каштуе тут яшчэ больш — 52 тысячы 760 рублёў.


Сталыя пакупнікі кажуць, што яшчэ дзён дзесяць таму кошты не перавышалі 40 тысяч рублёў.

Ці будуць ніжэйшымі цэны на рынках і кірмашах? Пра гэта будзе вядома пасьля 27 жніўня, калі цэны на мясныя паўфабрыкаты на рынках і кірмашах стануць свабоднымі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG