Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нацбанк хоча ўпарадкаваць сытуацыю вакол абменьнікаў


Чэргі ля абменьніку

Чэргі ля абменьніку

Нацыянальны банк Беларусі зьняпраўдзіў паведамленьні ў мэдыях, што камэрцыйным банкам забаронена прадаваць насельніцтву наяўную замежную валюту праз абменныя пункты.

Як паведамляе афіцыйны сайт Нацбанка Беларусі, "абсалютная бальшыня банкаўскіх абменных пунктаў будуць рабіць апэрацыі як па куплі, так і па продажы валюты".

У сваім лісьце ад 23 жніўня Нацбанк раіць толькі набываць наяўную замежную валюту і накіроўваць яе на продаж насельніцтву для сацыяльных патрэбаў. Аднак гэта тычыцца толькі "шасьці сыстэмаўтваральных банакаў". А ліст падрыхтаваны ў адпаведнасьці са зваротам Асацыяцыі беларускіх банкаў.

Гэтае рашэньне зьвязана, "перш за ўсё, з неабходнасьцю ўпарадкаваньня сытуацыі вакол абменных пунктаў, разьмешчаных у буйных гандлёвых цэнтрах і на рынках. Маніторынг паказвае, што ў гэтых месцах назіраюцца чэргі тых, хто жадае набыць валюту. Пры гэтым у чэргах практычна прысутнічаюць адны і тыя ж асобы, якія зь вялікай доляй верагоднасьці набываюць замежную валюту для далейшага яе продажу на нерэгулюемых сэгмэнтах валютнага рынку".

Паводле Нацбанку, "наяўнасьць чэргаў ля абменных пунктаў ня толькі замінае нармальнёвай працы пэрсаналу гандлёвых цэнтраў і рынкаў, але і стварае значныя нязручнасьці для іх наведнікаў".

"У сувязі з гэтым буйным беларускім банкам, якія маюць пункты абмену валюты на тэрыторыі гандлёвых цэнтраў і рынкаў, дадзена права сумесна з кіраўніцтвам гэтых гандлёвых аб'ектаў вызначыцца, ці жадаюць яны выкарыстоўваць прапанаваны ў лісьце Нацбанка рэжым працы абменных пунктаў, і ў якіх канкрэтна абменных пунктах", гаворыцца ў паведамленьні Нацбанку.
XS
SM
MD
LG