Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Фотарэпартаж: Як рэстаўруюць Косаўскі палац


Некаторыя вокны палаца не адпавядаюць нэагатычнай стылістыцы

Некаторыя вокны палаца не адпавядаюць нэагатычнай стылістыцы

Кіраўнік Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч выказаў занепакоенасьць парушэньнем правілаў правядзеньня рэстаўрацыйных працаў у Косаўскім палацы. Адпаведную заяву ён накіруе ў Берасьцейскі аблвыканкам і Міністэрства культуры.

Як распавёў Антон Астаповіч, будаўнікі, рэстаўруючы палац, ня дбаюць аб аўтэнтычнасьці вокнаў. Дзе-нідзе іх устаўляюць без уліку шырыні ваконных праёмаў.

Антон Астаповіч: "Будзем зьвяртацца ў аблвыканкам і Міністэрства культуры, прад’явім прэтэнзіі ў першую чаргу навуковаму кіраўніцтву. Бо гэтак устаўляць вокны ў помнік архітэктуры ХІХ стагодзьдзя — поўная некампэтэнтнасьць. Чарговае парушэньне, навукова не абгрунтаваныя дзеяньні".

Рэстаўрацыя Косаўскага палаца



Косаўски палац рэстаўруе філія ААТ "Брэстрэстаўрацыя" з 2008 году. Сёлета тут плянуецца завяршыць аднащленьне фасадаў, вокнаў, дзьвярэй, перакрыцьцяў, даху. На гэтыя мэты з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў у гэтым годзе было выдзелена 2,8 мільярда рублёў.

Перад палацам высеклі бор

Косаўскі палац (былая рэзыдэнцыя графаў Пуслоўскіх) быў узьведзены ў першай палове ХІХ стагодзьдзя па праекце архітэктара Францішка Яшчэлды за паўтара кілямэтра ад Косава. Гэта помнік архітэктуры нэаготыкі з элемэнтамі клясыцызму. Паводле найбольш распаўсюджанай сярод гісторыкаў вэрсіі, палац разбурылі ў 1944 годзе партызаны.

Побач з палацам Пуслоўскіх — радавы маёнтак кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстаньня супраць Расеі 1794 году Тадэвуша Касьцюшкі.

Сядзіба Касьцюшкі відаць з палаца Пуслоўскіх

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG