Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны на мясныя паўфабрыкаты на рынках сталі свабоднымі


Чарга па мяса, Менск

Чарга па мяса, Менск

Міністэрства эканомікі Беларусі адпусціла цэны на мясныя паўфабрыкаты, якімі гандлююць на рынках і кірмашах.

Паводле пастановы Міністэрства эканомікі, пры фармаваньні адпускных цэн на мясныя паўфабрыкаты, якія рэалізуюцца на рынках і кірмашах сельгасарганізацыямі, фэрмэрскімі (сялянскімі) гаспадаркамі, мясаперапрацоўчымі арганізацыямі, якія займаюцца вытворчасьцю жывёлы і мяса, і арганізацыямі спажывецкай каапэрацыі, гранічныя максымальныя адпускныя кошты на мяса не прымяняюцца.

То бок кошты мясных паўфабрыкатаў фармуюцца свабодна, перадае Інтэрфакс.

Пастанова ўступае ў сілу з 27 жніўня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG