Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібійскія амбасады мяняюць сьцягі


Сьцягі над лібійскай амбасадай у Менску

Сьцягі над лібійскай амбасадай у Менску

Дыпляматычныя прадстаўніцтвы Лібіі ў розных краінах сьвету пераходзяць на бок Нацыянальнай пераходнай рады і замяняюць сьцягі.

Замест зялёнага сьцяга Вялікай Сацыялістычнай Народнай Лібійскай Арабскай Джамагірыі, уведзенага ва ўжытак у 1977 годзе, над амбасадамі вывешваецца сьцяг паўстанцаў – сьцяг Лібійскага каралеўства (1951-1969).

22 жніўня амбасада Лібіі ў Менску замяніла дзяржаўны зялёны сьцяг Джамахірыі на паўстанцкі трыкалор. У прыёмнай амбасадара "Свабодзе" зазначылі, што амбасада не дае ніякіх камэнтароў на гэты конт.

У Маскве зялёны сьцяг лібійскай джамагірыі над лібійскай амбасадай быў зьняты толькі ўчора, аднак новы сьцяг пакуль ня вывешаны. Супрацоўнікі амбасады кажуць, што чакаюць інфармацыі з Трыпалі.

Чырвона-чорна-зялёны сьцяг паўстанцаў на гэтым тыдні быў вывешаны над амбасадамі Лібіі ў Беларусі, Украіне, Сырыі, Алжыры, Турцыі, Босьніі ды іншых краінах.
XS
SM
MD
LG